Польская нафтагазавая кампанія PGNiG і ERU Еurope будуць пастаўляць амерыканскі газ ва Украіну
У канцы сакавіка Украіна атрымае блакітнае паліва з амерыканскіх радовішчаў.
Польская кампанія PGNiG купіла прыродны газ, які здабываецца з радовішчаў у ЗША, а ў канчатковым выніку плануецца паставіць яго ва Украіну. Сыравіна ў звадкаваным выглядзе (ЗПГ) спачатку будзе дастаўлена на газавы тэрмінал у Свінавуйсьце, дзе адбудзецца рэгазіфікаваная, а затым па польскай сетцы будзе адпраўлены на польска-ўкраінскую мяжу і там падбярэ яго кампанія ERU Europe.
Гэта ўжо другая пастаўка такога тыпу, якую супольна ажыццяўляюць PGNiG і ERU Europe.
Танкер са Злучаных Штатаў прыбудзе ў Свінавуйсьце ў канцы лютага.
PGNiG і ERU Europe супрацоўнічаюць ужо некалькі гадоў. У жніўні 2021 года кампаніі пачалі геолагаразведкавую і вытворчую дзейнасць ва Украіне.
яс
Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі слухайце ў далучаным файле